Таўрт | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||
Міфалогія | Рэлігія Старажытнага Егіпта і Kemetism[d] | ||||||
Сфера ўплыву | роды ў чалавека і фертыльнасць[d] | ||||||
Пол | жанчына | ||||||
Муж | Сет | ||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Таўрт[1] — у старажытнаегіпецкай міфалогіі багіня-заступніца нараджэння, цяжарных жанчын і нованароджаных.
Таўрт уяўлялася ў выглядзе самкі бегемота або кракадзіла з ільвінымі нагамі. Першапачаткова выконвала ролю багіні ўрадлівасці. Акрамя таго, Таўрт заступалася нябожчыкам у Дуаце (замагільным свеце), адганяла злых духаў ад жытла, таму яе выявы часта сустракаюцца на амулетах і разнастайных прадметах хатняга ўжытку. Часам пра яе згадваюць як пра жонку бога Сета.