Таўсанскі ўніверсітэт

Таўсанскі ўніверсітэт
англ.: Towson University
Выява лагатыпа
Арыгінальная назва англ.: Towson University
Заснаваны 1866
Студэнты 18 921
Краіна
Размяшчэнне Таўсан, Мэрыленд, ЗША
Сайт towson.edu
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Таўсанскі ўніверсітэт (англ.: Towson University) — дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта, якая знаходзіцца ў мясцовасці Таўсан ў Мэрылендзе, ЗША.

Агульная характарыстыка

[правіць | правіць зыходнік]

Універсітэт заснаваны ў 1866 годзе як першая ў Мэрылендзе школа па падрыхтоўцы настаўнікаў. З моманту свайго заснавання ўніверсітэт ператварыўся ў восем дапаможных каледжаў з больш чым 20 000 студэнтаў. Яго кампус плошчай 329 акраў размешчаны ў акрузе Балтымар у васьмі мілях на поўнач ад цэнтра Балтымара. Універсітэт з'яўляецца адным з найбуйнейшых дзяржаўных універсітэтаў Мэрыленда і выпускае найбольшую колькасць кваліфікаваных настаўнікаў сярод усіх іншых універсітэтаў штата.

  • Каледж бізнесу і эканомікі
  • Каледж адукацыі
  • Каледж медыцынскіх прафесій
  • каледж вольных мастацтваў
  • Каледж дакладных навук і матэматыкі
  • Ганаровы каледж
  • Каледж аспірантуры і даследаванняў
  • Каледж выяўленчага мастацтва і камунікацый