Тка́цтва[1] — вытворчасць тканіны на ткацкіх станках, адно з найстаражытнейшых чалавечых рамёстваў.
Ткацтва ўзнікла ў познім неаліце як эвалюцыя пляцення. У шырэйшым сэнсе пад ткацтвам разумеюць увесь комплекс тэхналагічных працэсаў, складнікаў ткацкай вытворчасці. Чалавека, які прафесійна займаецца ткацтвам, завуць ткачом. Існуе два віды ткацкіх станкоў: вертыкальны і гарызантальны.