Тладыянта няпэўная — шматгадоваятравяністая ўчэпістая двухдомная ліяна з адтапырана-валасістымі сцебламі і з сэрцападобным цэльнакрайнім, з вонкавага боку лямцавым лісцем. Плады, якія памерам і формай нагадваюць дробныя агуркі (3 х 7—8 см), да канца верасня чырванеюць, становяцца мяккімі і вельмі салодкімі. У мякаці заключана 40—100 цёмных насенін з цвердай лупінай.
Жыццё тладыянты няпэўнай цесна звязаная з яе апыляльнікам — маленечкай дзікай пчалой віду Ctenoplectra davidi. Гэта насякомае з вечара залазіць у раскрыты бутон мужчынскай кветкі. Пераначаваўшы ў цяпле, пчолка на наступную раніцу пералятае да жаночай кветкі і пакідае прынесены пылок на лычык. Гэтая пчолка ніколі не наведвае бахчавыя культуры і, наадварот, свойскія пчолы, а таксама чмялі і восы, якія апыляюць агуркі, дыні і гарбузы, не заўважаюць кветак тладыянты няпэўнай. Мабыць, гэта акалічнасць і прывяла да таго, што ў тладыянты няпэўнай над насенным размнажэннем пераважае вегетатыўнае.
На кожным нізка нахіленым над зямлёй участку надземнага парастка і на ўсіх падземных парастках фармуецца ланцужок клубняў памерам 2—8 см, неядомых. Так як з кожнага клубня наступнай вясной выцягваецца новы парастак і пад зямлёй зноў вырастаюць злучаныя ў выглядзе ланцужкі клубні, то расліна на працягу некалькіх гадоў займае даволі вялікую плошчу (да 10—12 квадратных метраў), утвараючы густую і хутка павялічвальную ў аб’ёме групу.
Tladiantha Bunge — Тладианта // Определитель высших растений Беларуси (руск.) / Под ред. В. И. Парфёнова. — Мн.: Дизайн Про, 1999. — С. 101—102. — 472 с. — 1 000 экз. — ISBN 985-6182-78-6.