Лісце амаль сядзячае, сабрана ў прыкаранёвую разетку, даўгавата-эліптычнай формы, звужаныя да асновы, 2—4 см даўжынёй і 0,6—2 см шырынёй, з жалезістай-клейкай светла-зялёнай верхняй паверхняй.
Кветкі размяшчаюцца на адным або некалькіх, спачатку густа пакрытых дробнымі валасінкамі, кветканосах 5—17 см вышынёй, панікшым. Кубачак, пакрыты рэдкімі кароткімі жалезістымі валасінкамі, складаецца з яйкападобных або даўгавата-эліптычных тупазавостраных долей. Вяночак сіне-фіялетавага колеру, 15—20 мм даўжынёй разам са шпорцам, зеў пакрыты даволі доўгімі бялёсымі валасінкамі. Шпорац шылападобнай формы, амаль у два разы карацей астатняй часткі вяночка.
Плод — каробачка авальна-шарападобнай формы. Насенне 0,7 × 0,1 см, светла-карычневага колеру.
Харчаванне тлушчанак ўладкована прасцей, чым у расіц (Drosera). Паверхня іх лісця ліпкая, запар пакрытая залозкамі, адны з якіх выпрацоўваюць цукар, каб прыцягнуць насякомых, а іншыя — стрававальныя ферменты, каб пераварыць іх. Для дробных насякомых хапае эфекту прыліпання. Калі ж здабыча буйная, тлушчанка можа трохі згарнуць свой ліст (але не цалкам, як робіць расіца).
↑Entry for Pinguicula L.(англ.)(недаступная спасылка). NCU-3e. Names in current use for extant plant genera. Electronic version 1.0. International Association for Plant Taxonomy (last updated Sept 24, 1997). Архівавана з першакрыніцы 28 чэрвеня 2022. Праверана 18 лістапада 2010.
Определитель высших растений Беларуси (руск.) / Под ред. В. И. Парфёнова. — Мн.: Дизайн Про, 1999. — С. Pinguicula L. — Жирянка. — 472 с. — 1 000 экз. — ISBN 985-6182-78-6.