Тлу́шчы[1], або трыгліцэрыды — прыродныя арганічныя злучэнні, поўныя складаныя эфіры гліцэрыны і аднаасноўных тлустых кіслот; уваходзяць у клас ліпідаў. У жывых арганізмах выконваюць структурную, энергетычную і іншыя функцыі.
Разам з вугляводамі і бялкамі, тлушчы — адзін з галоўных кампанентаў харчавання. Вадкія тлушчы расліннага паходжання звычайна называюць алеямі. На аснове тлушчаў таксама вырабляюць антыфрыкцыйныя матэрыялы (напрыклад, салідол)[2].