Тлі

Тлі

Калонія тлей
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Aphidoidea

Наменклатурны тып
Aphididae Latreille, 1802

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  109190
NCBI  33385
EOL  551
FW  181510

Тлі (Aphidoidea) — надсямейства насякомых з атрада паўцвердакрылых (Hemiptera). Раней разглядаліся ў атрадзе раўнакрылых (Homoptera). Вядома каля 4000 відаў тлей (напр. капусная тля), з якіх амаль тысяча жыве ў Еўропе. Усе тлі сілкуюцца расліннымі сокамі. Акрамя гэтага, шматлікія віды здольныя распаўсюджваць захворванні раслін у форме вірусаў і выклікаць у раслін розныя анамаліі, такія як: галіі і галападобныя ўтварэнні.