Тоамас Сулінг

Тоамас Сулінг
эст.: Toomas Sulling
Род дзейнасці хірург
Дата нараджэння 15 лютага 1940(1940-02-15) (84 гады)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Альма-матар
Узнагароды і прэміі
Estonian Red Cross Order First Class
Дзяржаўная прэмія СССР
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Тоамас Сулінг (эст.: Toomas Sulling, нар. 15 лютага 1940, Талін) — эстонскі ўрач-кардыяхірург. Адзін з самых вядомых у Эстоніі хірургаў, за час працы ўрачом прааперыраваў каля чатырох тысяч пацыентаў.

У 1964 годзе скончыў Тартускі ўніверсітэт. Пасля заканчэння стажыраваўся ў Хельсінкі. З 1967 па 1969 год працаваў навуковым супрацоўнікам лабараторыі судзінкавай хірургіі Тартускага дзяржаўнага ўніверсітэта, з 1969 па 1979 год загадваў ёй.

З 1979 па 1987 год загадваў аддзяленнем кардыялогіі і каранарнай хірургіі Інстытута агульнай і малекулярнай паталогіі. З 1987 па 1995 год — дырэктар Эстонскага кардыялагічнага цэнтра. У 1995 годзе ўзначаліў Клініку сардэчна-сасудзістай хірургіі пры бальніцы Мустамяэ (цяпер Паўночна-Эстонскі медыцынскі цэнтр).

Доктар медыцынскіх навук, дысертацыя на тэму «Каранараграфія пры дыягностыцы хранічнай ішэмічнай хваробы сэрца». 15 красавіка 1980 года правёў першае аортакаранарнае шунтаванне.

Увайшоў у складзены ў 1999 годзе па выніках пісьмовага і анлайн-галасавання спіс 100 вялікіх дзеячаў Эстоніі XX стагоддзя.