Тобі Алдэрвейрэлд

Футбол
Тобі Алдэрвейрэлд
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Тобіяс Альбертынэ Маўрыц Алдэрвейрэлд (нідэрл.: Tobias Albertine Maurits Alderweireld)
Нарадзіўся 2 сакавіка 1989(1989-03-02)[1][2][…] (35 гадоў)
Грамадзянства  Бельгія
Рост 187 см
Вага 80 кг
Пазіцыя абаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Бельгія Антверпен
Нумар 23
Маладзёжныя клубы
1994—1999 Бельгія Жэрміналь Экерэн
1999—2004 Бельгія Жэрміналь Беерсхот
2004—2008 Нідэрланды Аякс
Клубная кар’ера[* 1]
2008—2013 Нідэрланды Аякс 128 (7)
2013—2015 Іспанія Атлетыка Мадрыд 12 (1)
2014—2015   Англія Саўтгемптан 26 (1)
2015—2021 Англія Тотэнхэм Хотспур 174 (8)
2021—2022 Катар Аль-Дуайль 20 (0)
2022— Бельгія Антверпен
Нацыянальная зборная[* 2]
2004 Бельгія Бельгія (да 15) 3 (1)
2004—2005 Бельгія Бельгія (да 16) 2 (0)
2005—2006 Бельгія Бельгія (да 17) 17 (3)
2006 Бельгія Бельгія (да 18) 3 (0)
2007—2008 Бельгія Бельгія (да 19) 9 (0)
2009—2010 Бельгія Бельгія (да 21) 5 (0)
2009— Бельгія Бельгія 120 (5)
Узнагароды і медалі
Чэмпіянаты свету
Бронза Расія 2018
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 15 ліпеня 2022.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 15 ліпеня 2022
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Тобіяс «Тобі» Альбертынэ Маўрыц А́лдэрвейрэлд (нідэрл.: Tobias «Toby» Albertine Maurits Alderweireld, нідэрландскае вымаўленне [ˈtoːbi ˈɑldərˌweːrəlt]; нар. 2 сакавіка 1989, Вілрэйк, Антверпен, Бельгія) — бельгійскі футбаліст, абаронца клуба «Антверпен» і нацыянальнай зборнай Бельгіі. Часцяком гуляе цэнтральнага абаронцу, але здольны згуляць на правым флангу абароны.

Клубная кар’ера

[правіць | правіць зыходнік]

Алдэрвейрэлд запісаўся ў моладзевую акадэмію «Аякса» ў жніўні 2004 года, перайшоўшы туды з «Жэрміналя». 22 лютага 2007 года Тобі падпісаў свой першы прафесійны кантракт з клубам да 30 чэрвеня 2010 года. У сезоне 2008/09 быў пераведзены ў галоўную каманду, але дэбютаваў толькі 18 студзеня ў пераможнай гульні супраць клуба НЕК (4:2). 26 лютага ён дэбютаваў у Кубку УЕФА ў гульні супраць італьянскай «Фіярэнціны», якая скончылася ўнічыю з лікам 1:1[3]. Падчас сезона 2009/10 Алдэрвейрэлд атрымаў трывалае месца ў асноўным складзе клуба, дзе гуляў у цэнтры абароны разам са сваім земляком Янам Вертонгенам.

31 жніўня 2013 года далучыўся да мадрыдскага «Атлетыка», які заплаціў за бельгійца суму ў памеры 7 млн еўра. З новым клубам кантракт у Тобі разлічаны на 4 гады. На астатнім адрэзку чэмпіянату Тобі згуляў 12 матчаў і стаў пераможцам Ла Лігі. 11 мая ён забіў адзін гол за клуб, зраўняўшы лік у хатнім матчы супраць «Малагі», у перадапошнім туры, гарантуючы клубу магчымасць працягнуць барацьбу за тытул[4]. Алдэрвейрэлд згуляў апошнія сем хвілін і дадатковы час у фінале Лігі чэмпіёнаў 2014, з’явіўшыся на полі замест Філіпі Луіса, аднак каманда была пераможана мадрыдскім «Рэалам».

1 верасня 2014 года быў аддадзены ў арэнду ў англійскі «Саўтгемптан»[5].

«Тотэнхэм Хотспур»

[правіць | правіць зыходнік]

Улетку 2015 года перайшоў у «Тотэнхэм Хотспур».

У ліпені 2021 года быў набыты катарскім клубам «Аль-Дуайль» за 13 млн фунтаў[6]. У ліпені 2022 года перабраўся ў «Антверпен».

Міжнародная кар’ера

[правіць | правіць зыходнік]

Выступаў за юнацкія і моладзевыя зборныя краіны. Дэбютаваў у складзе нацыянальнай зборнай Бельгіі ў 2009 годзе матчам супраць зборнай Чэхіі.

«Аякс»

«Атлетыка»

«Аль-Дуайль»

«Антверпен»