Тога | |
---|---|
![]() | |
Матэрыял | воўна[1] |
![]() |
То́га (лац.: toga, ад лац.: Tego — «пакрываю») — верхняя вопратка грамадзян мужчынскага полу ў Старажытным Рыме — кавалак белай шарсцяной тканіны эліпсападобнай формы, якая драпіравалася вакол цела.
Даўжыня тогі па прамым краі магла даходзіць да 6 м і нават больш. Асобам, якія не мелі статусу грамадзян, насіць тогу не дазвалялася.
У старажытны перыяд рымскай гісторыі тогу насілі ўсе: мужчыны, жанчыны і дзеці.