Токанама[1][2] (яп.: 床の間) або Тока (яп.: 床), — алькоў або ніша ў сцяне традыцыйнага японскага жылля, з'яўляецца адным з 4 асноўных складнікаў элементаў галоўнага памяшкання японскага арыстакратычнага дома.
Токанама ўпершыню з'явілася ў японскіх дамах у канцы перыяду Мурамаці (XIV-XVI стагоддзя). У архітэктуры стылю сёін гэтага перыяду ён называўся осііта (押板) і ў асноўным прадстаўляў сабой спецыяльна адведзеную прастору на сцяне, дзе можна было павесіць скруткі, а таксама з узвышэннем, на якім маглі быць устаноўлены такія прадметы, як курыльніца, ваза для кветак і падсвечнік.
Традыцыйна токанама ўяўляе сабой невялікую неглыбокую нішу ў сцяне памяшкання, у якім размяшчаецца какэмона — скрутак з жывапісам або каліграфічна напісаным выслоўем, дэвізам ці вершам. Акрамя таго, звычайным атрыбутам токанама з'яўляецца невялікая кветкавая кампазіцыя (ікебана), часам — курыльніца для пахошчаў. Сёння не ўсе японцы праяўляюць такую павагу да статусу токанама, у некаторых гасцініцах і прыватных дамах туды ставяць тэлефон або тэлевізар.
Пры размяшчэнні гасцей у пакоі ў японскім стылі па этыкету з’яўляецца правільным пасадзіць самага важнага госця спіной да токанамы[3].
Уваходзіць у токанама катэгарычна забараняецца, за выключэннем выпадкаў перамяшчэння прадметаў унутры яе.