Томас Баес

То́мас Ба́ес
Reverend Thomas Bayes
Дата нараджэння 1702[1][2]
Месца нараджэння Лондан
Дата смерці 17 красавіка 1761(1761-04-17)[3]
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Род дзейнасці матэматык, статыстык, клірык, філосаф
Навуковая сфера матэматыка
Альма-матар Эдынбургскі ўніверсітэт
Член у
Узнагароды

член Лонданскага каралеўскага таварыства[d]

Подпіс Выява аўтографа
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

То́мас Ба́ес (англ.: Reverend Thomas Bayes [beɪz]; 1702 - 17 красавіка 1761) — англійскі матэматык і прэсвітэрыянскі святар, член Лонданскага каралеўскага таварыства (1742).

Нарадзіўся ў 1702 годзе ў Лондане. Навучаўся дома, ў 1719 годзе паступіў у Эдынбургскі ўніверсітэт. Затым Баес дапамагаў бацьку праводзіць службу, а неўзабаве, у 30-х гадах, сам стаў святаром у прэсвітэрыянскай царкве. У 1752 годзе ён выйшаў у адстаўку; памёр у 1761 годзе.

Матэматычныя інтарэсы Баеса адносіліся да тэорыі імавернасцей. Ён сфармуляваў і развязаў адну з асноўных задач гэтага раздзела матэматыкі (тэарэма Баеса). Праца, прысвечаная гэтай задачы, была апублікавана ў 1763 годзе, ужо пасля яго смерці. Формула Бэйеса, якая дае магчымасць ацаніць імавернасць падзей эмпірычным шляхам, грае важную ролю ў сучаснай матэматычнай статыстыцы і тэорыі імавернасцей. Іншая буйная яго праца - "Нарысы да рашэння праблемы дактрыны шанцаў». Выкарыстоўваемая тэрміналогія: баесаўская імавернасць, баесаўская сетка даверу, баесаўская ацэнка рашэння, і г. д.

Зноскі

  1. MacTutor History of Mathematics archive — 1994. Праверана 22 жніўня 1100.
  2. Thomas Bayes
  3. MacTutor History of Mathematics archive — 1994. Праверана 22 жніўня 2017.

А. А. Гусак, Г. М. Гусак, А. А. Брычыкава Даведнік па вышэйшай матэматыцы — Мн., ТетраСистемс, 2007. — С. 543.