Томас Лоўрэнс (мастак)

Томас Лоўрэнс
англ.: Thomas Lawrence
Фатаграфія
Дата нараджэння 13 красавіка 1769(1769-04-13)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 7 студзеня 1830(1830-01-07)[1][2][…] (60 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Бацька Thomas Lawrence[d]
Род дзейнасці мастак, партрэтыст
Жанр партрэт[3]
Вучоба
Мастацкі кірунак рамантызм
Уплыў на George Fennell Robson[d] і Richard Evans[d][6]
Член у
Узнагароды
рыцар-бакалаўр

член Лонданскага каралеўскага таварыства[d]

Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Сэр Томас Лоўрэнс (англ.: Thomas Lawrence; 13 красавіка 1769, Брысталь — 7 студзеня 1830, Лондан) — англійскі мастак—партрэтыст, адзін з найбуйнейшых, нараўне з Рэйналдсам і Гейнсбара, партрэтыстаў у брытанскай гісторыі.

Томас Лоўрэнс нарадзіўся 13 красавіка 1769 года ў горадзе Брысталі. Бацька Лоўрэнса ўтрымліваў невялікі гатэль, але ў рэшце рэшт згалеў — і аказалася, што асноўнай крыніцай сродкаў для сям’і Лоўрэнсаў з’яўляецца талент малявальшчыка іх сына. У 1782 годзе Лоўрэнсы пасяліліся ў курортным мястэчку Бат, дзе малады мастак добра зарабляў алоўкавымі партрэтамі.

У 1787 годзе Лоўрэнс адправіўся ў Лондан, дзе быў цёпла прыняты Рэйналдсам і паступіў студэнтам у Каралеўскую акадэмію мастацтваў; у 1790 годзе піша партрэт міс Фарэн (пасля лэдзі Дэрбі), які робіць Лоўрэнса яшчэ больш знакамітым. У тым жа годзе, нягледзячы на тое, што абірацца ў акадэмікі можна было з 24 гадоў, яго кандыдатуру ў члены карэспандэнты каралеўскай акадэміі ставяць, аднак не абіраюць, — тры галасы супраць шасці; на яго месца абіраецца Уітлі. У 1791 годзе быў абраны яе членам-карэспандэнтам, а ў 1794 годзе — поўным акадэмікам.

У 1815 годзе Лоўрэнс атрымлівае званне рыцара.

У 1818—1820 гадах Лоўрэнс знаходзіўся ў Еўропе, малюючы розных шляхетных асоб у Вене, Рыме і Ахене (дзе ў гэты час праходзіў міжнародны кангрэс). Пасля вяртання ў Лондан ён быў абраны прэзідэнтам Акадэміі мастацтваў. Сэр Томас Лоўрэнс памёр 7 студзеня 1830 года ў горадзе Лондане.

Сярод вучняў — Тэадор фон Холст.

Зноскі

  1. а б Thomas Lawrence
  2. а б Thomas LawrenceOUP, 2006. — ISBN 978-0-19-977378-7
  3. а б в г https://www.nationalgallery.org.uk/artists/sir-thomas-lawrence Праверана 18 лістапада 2020.
  4. а б Archivio Storico Ricordi — 1808. Праверана 3 снежня 2020.
  5. Find a Grave — 1996. Праверана 18 лістапада 2020.
  6. https://www.npg.org.uk/collections/search/person/mp06946/richard-evans?role=art Праверана 26 студзеня 2021.