Томас Майн Рыд | |
---|---|
Thomas Mayne Reid | |
![]() | |
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 4 красавіка 1818[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 22 кастрычніка 1883[1][2][…] (65 гадоў) |
Месца смерці | |
Пахаванне | |
Грамадзянства | |
Жонка | Elizabeth Reid[d] |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | пісьменнік, раманіст, дзіцячы пісьменнік |
Жанр | прыгоды[d] |
Мова твораў | англійская |
Подпіс |
![]() |
![]() | |
![]() |
Томас Майн Рыд (анг.: Thomas Mayne Reid; 4 красавіка 1818 — 22 кастрычніка 1883) — англійскі пісьменнік, аўтар прыгодніцкіх раманаў і твораў для дзяцей і юнацтва, частка з якіх была апублікавана пад псеўданімам «Капітан Майн Рыд».
Бацька будучага аўтара прыгодніцкіх раманаў быў пастарам. Атрымаўшы адукацыю ў Белфасце, Майн Рыд вырашае ехаць у ЗША, дзе як журналіст удзельнічаў у Мексіканскай вайне 1846—1848 гадоў. Гэтыя падзеі былі пакладзеныя ў аснову шэрагу раманаў, у тым ліку «Вершніка без галавы» (The Headless Horseman). Атрыманае на вайне раненне стала вынікам таго, што апошнія гады жыцця Майн Рыд не мог рухацца без мыліц.
У Савецкім Саюзе карыстаўся папулярнасцю, у той час як у Ірландыі і ЗША ў ХХ ст. быў ужо амаль невядомы.