Томас Мальданада | |
---|---|
ісп.: Tomás Maldonado | |
Дата нараджэння | 25 красавіка 1922[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 26 лістапада 2018[3] (96 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | мастак, філосаф, прамысловы дызайнер, настаўнік, дызайнер, тэарэтык мастацтва |
Месца працы | |
Узнагароды | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Томас Мальданада (ісп.: Tomás Maldonado; 25 красавіка 1922, Буэнас-Айрэс, Аргенціна — 26 лістапада 2018) — дызайнер і тэарэтык дызайну, жывапісец, педагог. Рэктар Ульмскай школы дызайну (1958—1967), прэзідэнт ІКСІД (1967—1969).
У 1944 годзе напісаў свае першыя абстрактныя карціны. У 1948 годзе стаў адным з засавальнікаў групы «Канкрэтнасць — Выяўленне». У тым жа годзе здзейсніў падарожжа па Еўропе, падчас якога пазнаёміўся з Жоржам Вантангерлоа і Максам Білем. Выступленні Мальданада на старонках часопіса «Новае бачанне» зрабілі значны ўплыў на развіццё «канкрэтнага жывапісу». З 1955 года выкладаў у Вышэйшай школе выяўленчых мастацтваў ва Ульме.