Томас Сэмюэл Кун | |
---|---|
амер. англ.: Thomas Samuel Kuhn | |
![]() | |
Дата нараджэння | 18 ліпеня 1922[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 17 чэрвеня 1996[2][3][…] (73 гады) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Жонка | Kathryn Muhs[d] і Jehane Barton Burns[d] |
Род дзейнасці | фізік, гісторык навукі, філосаф навукі, выкладчык універсітэта |
Навуковая сфера | філасофія навукі[d], аналітычная філасофія і гісторыя навукі і тэхнікі |
Месца працы | |
Альма-матар |
|
Навуковы кіраўнік | Джон Хазбрук Ван Флек[5] |
Член у | |
Узнагароды | |
![]() |
Томас Сэмюэл Кун (англ.: Thomas Samuel Kuhn; 18 ліпеня 1922, Цынцынаты, Агая — 17 чэрвеня 1996, Кембрыдж, Масачусетс) — амерыканскі гісторык і філосаф навукі. Прафесар універсітэтаў у Берклі (1958) і Прынстане (1964). Яго кніга «Структура навуковых рэвалюцый» з'яўляецца адной з самых цытуемых навуковых кніг за ўсю гісторыю навукі. У яго канцэпцыі гісторыя навукі разглядаецца як чаргаванне эпізодаў барацьбы розных навуковых супольнасцей, якія фарміруюцца і функцыянуюць на аснове прыняцця іх членамі пэўнай мадэлі навуковай дзейнасці (парадыгмы, або «дысцыплінарнай матрыцы»).