Томас Эндрус Хендрыкс

Томас Эндрус Хендрыкс
англ.: Thomas A. Hendricks
член Палаты прадстаўнікоў ЗША
4 сакавіка 1853 — 4 сакавіка 1855
Папярэднік Willis A. Gorman[d]
Пераемнік Lucien Barbour[d]
21-ы віцэ-прэзідэнт ЗША
4 сакавіка 1885 — 25 лістапада 1885
Папярэднік Чэстэр Алан Артур
Пераемнік Леві Мортан
губернатар Індыяны[d]
13 студзеня 1873 — 8 студзеня 1877
Папярэднік Conrad Baker[d]
Пераемнік James D. Williams[d]
Сенатар ЗША
4 сакавіка 1863 — 4 сакавіка 1865
Папярэднік David Turpie[d]
Сенатар ЗША
4 сакавіка 1865 — 4 сакавіка 1867
Сенатар ЗША
4 сакавіка 1867 — 4 сакавіка 1869
Пераемнік Daniel D. Pratt[d]

Нараджэнне 7 верасня 1819(1819-09-07)[1][2]
Смерць 25 лістапада 1885(1885-11-25)[1][2] (66 гадоў)
Месца пахавання
Бацька John Hendricks[d][4]
Маці Jane Thomson[d][4]
Жонка Eliza Hendricks[d][5]
Веравызнанне Епіскапальная царква
Партыя
Адукацыя
Аўтограф Выява аўтографа
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Томас Эндрус Хендрыкс (англ.: Thomas Andrews Hendricks, 7 верасня 1819 — 25 лістапада 1885) — амерыканскі палітык, член Дэмакратычнай партыі, віцэ-прэзідэнт ЗША ў 1885 годзе.

Хендрыкс нарадзіўся ў 1819 годзе недалёка ад Зейнсвіла, штат Агая. У 1820 годзе разам з бацькамі пераехаў на пастаяннае месца жыхарства ў Індыяну. Скончыўшы ў 1841 годзе Гановерскі каледж, ён вывучаў права ў Чэмберсбургу, штат Пенсільванія, пасля чаго займаўся юрыдычнай практыкай.

Сваю палітычную кар’еру Хендрыкс пачаў у 1848 годзе, калі быў абраны ў Палату прадстаўнікоў штата Індыяна. У 1850 ён выставіў сваю кандыдатуру на выбарах у Кангрэс і быў абраны членам Палаты прадстаўнікоў ад Дэмакратычнай партыі. Гэты пост ён займаў у перыяд з 1851 па 1855. У 1855 годзе падчас прэзідэнцтва Франкліна Пірса Хендрыкс быў прызначаны ўпаўнаважаным па справах зямельнага кіравання. У 1860 годзе ён балатаваўся на пасаду губернатара Індыяны, аднак пацярпеў паражэнне, пасля чаго перабраўся ў Індыянапаліс, дзе займаўся юрыдычнай практыкай. У 1863 годзе ў ходзе Грамадзянскай вайны ў ЗША Хендрыкс быў абраны сенатарам ад штата Індыяны і знаходзіўся на гэтай пасадзе да 1869 года.

Зноскі