Томас дэ Кейсер | |
---|---|
Дата нараджэння | 1596[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 7 чэрвеня 1667[4] |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Бацька | Hendrick de Keyser[d] |
Род дзейнасці | мастак, архітэктар, купец |
Жанр | партрэт |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Томас дэ Кейсер (Кейзер) (нідэрл. Thomas de Keyser; 1596, Амстэрдам, Галандыя — 1667 або 7 чэрвеня 1667, Амстэрдам, Галандыя) — галандскі мастак.
Нарадзіўся і памёр у Амстэрдаме. Рос у сям’і скульптара Хендрыка дэ Кейсера.
Па дадзеных Нідэрландскага інстытута гісторыі мастацтваў, ён быў вучнем Карнэліса ван дэр Воарта. Знаходзіўся пад уплывам творчасці такіх майстроў, як Рэмбрант і Дзірк Халс. Працаваў у Амстэрдаме. Нараўне з Рэмбрантам, братамі Халс (Дзіркам і Франсам) і Барталамеўсам ван дэр Хелстам, з’яўляецца найбуйнейшым мастаком-партрэтыстам галандскай школы жывапісу.
У 1640-х гадах дэ Кейсер атрымаў вельмі мала заказаў і быў вымушаны шукаць прыбытак у іншым месцы. Ён валодаў базальтавым бізнэсам з 1640 па 1654 год, калі вярнуўся да жывапісу.
З 1662 года да сваёй смерці ў 1667 годзе ён кіраваў будаўніцтвам новай ратушы Амстэрдама, зараз Каралеўскага палаца. У палотнах дэ Кейсера злучаюцца выключная яснасць фарбаў і найтанчэйшае пачуццё колеру мастака з яго энергічнай рыскай і дакладнасцю малявальшчыка. У дадатак да партрэтаў ён таксама маляваў гістарычныя і міфалагічныя карціны.
Рэйксмюсеўм у Амстэрдаме валодае самай вялікай калекцыяй карцін дэ Кейзера. Яго працы можна таксама ўбачыць у Луўры ў Парыжы, у Метрапалітэн-музеі ў Нью-Ёрку, у Эрмітажы ў Санкт-Пецярбургу і ў Нацыянальнай галерэі ў Лондане.