Агульная інфармацыя | ||||||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Мянушкі | Тома, Губа[1] | |||||||||||||||||||||||||||
Нарадзіўся |
17 верасня 1985[2][3] (39 гадоў) |
|||||||||||||||||||||||||||
Грамадзянства | Славакія | |||||||||||||||||||||||||||
Рост | 183 см | |||||||||||||||||||||||||||
Вага | 74 кг | |||||||||||||||||||||||||||
Пазіцыя | абаронца | |||||||||||||||||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | ||||||||||||||||||||||||||||
Клуб | Жыліна | |||||||||||||||||||||||||||
Нумар | 15 | |||||||||||||||||||||||||||
Маладзёжныя клубы | ||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | ||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | ||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
То́маш Гу́бачан (славацк.: Tomáš Hubočan; нар. 17 верасня 1985, Жыліна, Чэхаславакія) — славацкі футбаліст, абаронца клуба «Жыліна» і былы ігрок нацыянальнай зборнай Славакіі.
Выступаў за клуб «Жыліна». Толькі з 2006 года стаў іграком асноўнага складу славацкай каманды. 11 лютага 2008 года падпісаў трохгадовы кантракт з санкт-пецябургскім "«Зенітам», сума трансферу склала 3,8 млн еўра. Томаш быў запатрабаваны «Зенітам» пасля таго як іншы славацкі ігрок Марцін Шкртэл з’ехаў у англійскі «Ліверпул». Акрамя расійскага клуба шэраг каманд з Германіі цікавіліся футбалістам. З цягам часу Губачан стаў адным з асноўных ігракоў клуба.
Пасля таго, як пазіцыю галоўнага трэнера «Зеніта» заняў партугальскі спецыяліст Андрэ Вілаш-Боаш, Губачан страціў месца ў асноўным складзе. 29 жніўня 2014 года футбаліст перайшоў у склад маскоўскага «Дынама»[4].
У ліпені 2016 года, пасля вылету «Дынама» ў ФНЛ, стаў іграком марсельскага «Алімпіка»[5]. У верасні 2017 года на правах арэнды далучыўся да турэцкага «Трабзанспора». Па заканчэнні сезона 2017/18 вярнуўся ў Марсель, аднак у сезоне 2018/19 толькі двойчы згуляў за асноўную каманду ў Лізе 1, часцей выступаў за рэзервовую каманду ў чацвёртым дывізіёне. У чэрвені 2019 года пакінуў «Алімпік» у якасці свабонага агента.
У верасні 2019 года перайшоў у кіпрскі клуб «Амонія», а ў ліпені 2022 года стаў іграком «Карміятысы». У верасні 2023 года вярнуўся ў «Жыліну».
У складзе нацыянальнай зборнай Славакіі дэбютаваў 21 лістапада 2007 года ў матчы супраць зборнай Сан-Марына.
«Жыліна»:
«Зеніт»:
«Амонія»: