Тона | |
---|---|
Абазначэнне адзінкі | t[1][2][…], т, t, т, t, t і t |
Пераўтварэнні да асноўнай адзінкі СІ | 1 000 кг[2] |
Пераўтварэнне ў іншыя адзінкі вымярэння | 1 000 кг, 1 000 кг, 1 000 кг, 999,9997 кг, 1 000 000 грам, 1 000 кг, 1 000 000 000 milligram, 1 000 000 000 000 microgram, 999,9999719459 кг, 999,999717934 кг, 1 000,000172 кг, 1 000,0000617 кг, 1 000 кг, 1 000 кг, 1 000 кг і 1 000 кг |
Фізічная велічыня | маса[2] |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Тона (фр.: tonne, ад сяр.-стаг. лац.: tunna — бочка) — назва некаторых адзінак вымярэння вагі, масы і аб’ёму.
Сухая тона таксама пазначае вагу, але такога рэчыва, якое была высушана да адносна нізкага, кансістэнтнага ўзроўню ўтрымання вільгаці (чыстая вага). Можа выкарыстоўвацца для такіх рэчываў, як шлам, пульпа, кампост і падобныя сумесі, у якіх цвёрды матэрыял замочаны у вадзе або раствораны вадой. Калі рэчыва знаходзіцца ў сваім натуральным, мокрым стане, то прымяняецца назва «тона вільготнага матэрыялу».
У горназдабыўной прамысловасці ЗША скарачэнне ў выглядзе вялікай літары 'T' выкарыстоўваецца для аддзялення традыцыйнай тоны ад мэтрычнай тоны, але 'T' таксама можа быць скарачэннем ад «тэсла». Скарачэнне ў выглядзе малой літары 't' традыцыйна выкарыстоўваецца як для англійскай і амерыканскай тоны, так і для мэтрычнай тоны.
Прапісная літара 'T' раней выкарыстоўвалася таксама для абазначэння тона-сілы, у той час як маленькая літара 't' пазначала тону як адзінку масы.
Тона водазмяшчэння — гэта адзінка вымярэння аб’ёму, якая выкарыстоўваецца для разліку водазмяшчэння судна. Калі водазмяшчэннем называюць грузападымальнасць карабля, то маюць на ўвазе аб’ём вады, выцесненай суднам, памножаны на яе шчыльнасць і вымяраны ў англійскіх тонах (тонах водазмяшчэння). Тона водазмяшчэння — аб’ём вады, які важыць адну тону. Гэта эквівалентна каля 0,97 м³ вады.
Адна фрахтавая тона — каля 1,13 м³. Яна паказвае аб’ём грузавога аўтамабіля, цягніка ці іншага сродку перавозкі. Раней выкарыстоўвалася і для караблёў, цяпер жа выкарыстоўваецца рэгістравая тона, якая адпавядае 2,83 м³.
Раней у Вялікабрытаніі выкарыстоўвалася такая адзінка вымярэння, як вадзяная тона, якая была эквівалентная 1,02 м³. Гэта быў аб’ём, займаны масай адной англійскай тоны вады.