Тоні Лойд (англ.: Anthony Joseph Lloyd; 25 лютага 1950[4] — 17 студзеня 2024) — палітычны дзеяч Лейбарысцкай партыі (Вялікабрытанія).
Нарадзіўся 25 лютага 1950 года.
На пасаду дэпутата Палаты абшчын ад выбарчай акругі Рочдэйл быў абраны ў 2017 годзе. У 1983—1997 гадах займаў пасаду дэпутата па выбарчай акрузе Стрэтфард. Пасля гэтага быў дэпутатам Палаты абшчын ад Цэнтральнага Манчэстэра да 2012 года. У 2012—2017 гадах займаў пасаду Вялікага камісара Манчэстэра па паліцыі і злачыннасці, у 2015—2017 гадах выконваў абавязкі Мэра Вялікага Манчэстэра.
У 2018—2020 гадах таксама займаў пасаду Ценявога сакратара па справах Паўночнай Ірландыі, пакуль не саступіў з пасады 28 красавіка 2020 года, каб удзяляць больш часу на рэабілітацыю ад захворвання на COVID-19[5].
15 лютага 2021 года ўзяў шэфства над Дар’яй Чульцовай, беларускай палітычнай зняволенай[6].
Памёр 17 студзеня 2024 года.