РТ-2ПМ2 «Топаль-М» (індэкс ГРАУ — 15П065[1] (шахтавы) і 15П165[2] (рухомы), па дамове СНУ — РС-12М2, па класіфікацыі НАТА — SS-27 Sickle B, у перакладзе — Серп Б)[3] — расійскі ракетны комплекс стратэгічнага прызначэння з МБР 15Ж65 (15Ж55 — РГРК[4]), распрацаваны ў канцы 1980-х — пачатку 1990-х гадоў на базе комплексу РТ-2ПМ «Топаль»[5]. Першая МБР, распрацоўка якой была завершана ў Расіі пасля распаду СССР.
У шахтавым варыянце базавання прынятая на ўзбраенне ў 2000 годзе. У наступным дзесяцігоддзі «Топаль-М» павінна была стаць асновай узбраення ракетных войскаў стратэгічнага прызначэння.
У 2011 годзе МА РФ адмовілася ад далейшых закупак ракетных комплексаў на карысць далейшага разгортвання МБР РС-24 «Ярс»[6].