Торфін Карлсефні | |
---|---|
ісл.: Þorfinnur Karlsefni | |
| |
Род дзейнасці | падарожнік-даследчык |
Дата нараджэння | каля 980 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | каля 1007 |
Грамадзянства | |
Жонка | Gudrid Thorbjarnardóttir[d] |
Дзеці | Snorri Thorfinnsson[d] |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Торфін Карлсефні (стар.-сканд.: Þorfinnr Karlsefni; каля 980, Ісландыя — пасля 1007), таксама Карлсэбні — ісландскі мараплавец.
Паводле «Сагі пра Эрыка Рудага», Торфін прыплыў з Грэнландыі ў 1004 ці 1005 гадах на трох суднах, якія мелі на борце 160 чалавек, і дасягнуў Вінланда, які быў адкрыты некалькімі гадамі раней Лейфам Эрыксанам. Дакладнае месцазнаходжанне паселішчаў невядома, нягледзячы на знаходкі рунічных надпісаў, скандынаўскай зброі, пабудоў і суднаў. З дзікім вінаградам, якія згадваюцца ў сазе, пасяленцы маглі сустрэцца толькі на шыраце паўднёвага Масачусетса.
Сын Торфіна Сноры, які нарадзіўся ўвосень у Вінландзе, быў, відаць, першым дзіцем, якое з'явілася на свет у Амерыцы ў белых бацькоў. Правёўшы шырокія даследаванні на працягу трох гадоў і змяніўшы месцы трох зімовак з-за варожага стаўлення туземцаў — «скрэлінгаў», Торфін вярнуўся ў Грэнландыю, верагодна ў 1006 ці 1007, а затым у Ісландыю. З ім прыбылі сын Сноры і два «скрэлінгі». Памёр Торфін пасля 1007 года.
У Філадэльфіі стаіць помнік Торфіну працы ісландскага скульптара Эйнара Ёнсана.