Тостар (англ.: toaster) — прылада з сілкаваннем ад электрасеткі, прызначаная для хуткага падсмажвання плоскіх кавалкаў хлеба — гатавання тостаў. У тостарах смажаць лусты кожных гатункаў хлебу, таксама для гэтага вырабляюць адмысловыя гатункі.
У залежнасці ад мадэлі, тостар можа быць разлічаны на падсмажванне 2 або 4 луст хлеба (так званых «тостаў»). Ва ўсіх тостараў ёсць награвальныя элементы і рэгуляваны тэрмастат, з дапамогай якога можна абраць неабходны рэжым для гатавання болей або меней падсмажаных тостаў і хуткасць гатавання. Тэрмастат разлічаны на 6-11 пазіцый рэгулявання тэмпературы. У некаторыя тостары ўсталёўваюць плыўнае рэгуляванне тэмпературы. Сучасны тостар мае электроннае кіраванне, якое кантралюе час падсмажвання луст хлебу залежна ад абранай карыстальнікам тэмпературы.