Тофу | |
---|---|
Дата заснавання / стварэння | 100 |
Краіна паходжання |
|
Матэрыял | соевае малако[1] |
Вугляродны след | 0,3 kilogram of carbon dioxide equivalent per kilogram[2] |
Водны след | 2 523 cubic metre per ton[3] |
Статус нематэрыяльнай культурнай спадчыны | National Inventory of Intangible Cultural Heritage in Malaysia[d][4] |
Пабочны прадукт | soy pulp[d][5] |
Кухня | Японская кухня і Кітайская кухня[d] |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Тофу — харчовы прадукт з соевых бабоў, багаты бялком. Тофу мае нейтральны смак, што з’яўляецца адной з пераваг тофу і дазваляе універсальна выкарыстоўваць яго ў кулінарыі.
Па адной з версій паходжання тофу, ён быў атрыманы ва II ст. да н. э . у Кітаі і распаўсюдзіўся ў эпоху Нара (VIII стагоддзе) у Японіі. У гэтых краінах, а таксама ў Тайландзе, В’етнаме і Карэі, тофу стаў адным з асноўных прадуктаў харчавання.
У заходніх краінах тофу стаў шырока вядомы ў другой палове XX стагоддзя, дзякуючы паляпшэнню культурных сувязяў з ўсходнеазіяцкімі краінамі і распаўсюджванню вегетарыянства.
Тофу атрымліваецца шляхам згортвання бялку соевага малака пры награванні або фільтраванні. Гэта адбываецца з дапамогай каагулянтаў (напрыклад, нігары — хларыд магнію, лімонная кіслата або сульфат кальцыю). На Акінава замест нігары выкарыстоўваецца марская вада, і атрыманы такім чынам тофу называецца сіма-дофу (астраўны тофу). Пасля гэтага тофу прэсуецца. Канчатковы прадукт мае белы колер.
У цэлым вытворчасць тофу нагадвае працэс атрымання сыру з малака. Часам тофу называюць «соевым сырам». Прэсаваны тофу паступае ў продаж у герметычных упакоўках, напоўненых вадой.
Тофу можа захоўвацца ў вакуумнай упакоўцы з вадой на працягу некалькіх тыдняў. У пасудзіне з вадой можа захоўвацца каля аднаго тыдня, прычым ваду варта мяняць кожныя 1-2 дня. Тофу можна замарожваць, пасля чаго ён набывае жоўты колер. Пасля размарожвання колер зноў робіцца белым, а кансістэнцыя тофу — больш губчатай і цвёрдай.