Трамвай | |
---|---|
польск.: Tramwaj | |
Жанр | нямое кіно |
Рэжысёр | |
Сцэнарыст | |
У галоўных ролях |
Ежы Брашка Марыя Янец |
Аператар | Здзіслаў Качмарэк |
Кінакампанія | Кінашкола ў Лодзі |
Працягласць | 5 хв. |
Краіна | Польшча |
Мова | нямы |
Год | 1966 |
IMDb | ID 0167464 |
«Трамва́й» (польск.: Tramwaj) — чорна-белы нямы кінаэцюд, зняты ў 1966 годзе польскім кінарэжысёрам Кшыштафам Кеслёўскім. Рэжысёрскі дэбют Кшыштафа Кеслёўскага.
Малады чалавек кепска сябе адчувае і пакідае вечарыну. Выйшаўшы на вуліцу, ён даганяе начны трамвай поўны людзей. Праз некаторы час у трамваі застаецца толькі ён і самотная дзяўчына. Маладыя людзі абменьваюцца шэрагам позіркаў, але не знаёмяцца. Хлопец выходзіць на сваім прыпынку, але працягвае глядзець на дзяўчыну праз акно трамвая. Тая спіць. Тым часам трамвай адбывае. Хлопец глядзіць услед трамваю і знянацку кінаецца за ім удагонку.