Транспазіцыя (музыка)

Транспазі́цыя[1][2], транспанава́нне[2] (ад лац.: transpositio — перастаноўка) у музыцы — адаптацыя музычнага твора спосабам адэкватнага перанясення ў іншую танальнасць з мэтай выбару зручнай тэсітуры ці дыяпазону для выканаўцы.

У выніку транспазіцыі адбываюцца змены вышыні гучання музычнага матэрыялу на любы, акрамя актавы, інтэрвал уверх або ўніз адносна асноўнай танальнасці музычнага твора. Транспанавацца можа партыя якога-небудзь музычнага інструмента, асобная арыя або цэлая партыя оперы.

Транспазіцыя дазваляе пашырыць у вакальнай, харавой і інструментальнай музыцы за кошт адаптацыі твораў, напісаных для іншых жанраў і відаў музычнага мастацтва. З’яўляецца важным сродкам формаўтварэння і развіцця ў музыцы.