Транспануючыя музычныя інструменты

Транспануючыя музычныя інструменты
Выява
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Транспану́ючыя музы́чныя інструме́нты[1] (ад лац.: transponere — перакладваць, перастаўляць) — музычныя інструменты, рэальная абсалютная вышыня гучання якіх не адпавядае іх натацыі[1][2]. Выкарыстоўваюцца пераважна ў групе духавых музычных інструментаў.

Да транспануючых інструментаў адносяцца лабіяльныя і язычковыя інструменты (флейта, габой, кларнет, фагот, саксафон і іншыя) і амбушурныя інструменты (валторна, труба, карнет і іншыя), а таксама ўмоўна інструменты, гучанне якіх на актаву вышэй (флейта, пікала) ці ніжэй (кантрабас, контрфагот).

Паводле тэсітуры гучання транспануючыя музычныя інструменты падзяляюцца на

  • сапранавыя (флейта, пікала, кларнеты, саксафоны, трубы, фанфары, флюгель-горн);
  • альтовыя (флейта, габой, валторна, горн);
  • барытонавыя (саксафон, горн, эйфоніум);
  • басовыя (кларнет, саксафон)[1].

Натуральны гукарад транспануючых інструментаў запісваецца у строі до-мажор (C), а рэальнае гучанне паказваецца ўказаннем на строй інструмента (in A, in B, in F і г.д.)[2]. Гэта дае магчымасць выконваць музыку ў любой танальнасці пры захаванні звыклай аплікатуры, без змены тэхнікі здабывання гуку для інструментаў вызначанай сям’і. Таксама спрашчаецца нотны запіс.

  • Карацееў А. Л. Транспану́ючыя музы́чныя інструме́нты // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 508. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
  • Транспони́рующие инструме́нты // Т. 5. Симон — Хейлер. — М. : Советская энциклопедия : Советский композитор, 1981. — Стб. 591—592. — (Энциклопедии. Словари. Справочники : Музыкальная энциклопедия : [в 6 т.] / гл. ред. Ю. В. Келдыш; 1973—1982).
  • Юцевич Ю. Є. Транспону́ючі інструме́нти // Музика: словник-довідник (укр.). — Вид. 2-ге, переробл. і доп. — Тернопіль: Навчальна книга — Богдан, 2009. — С. 274. — 352 с. — ISBN 978-966-10-0445-9.
  • Транспони́рующие музыка́льные инструме́нты // Энциклопедический музыкальный словарь (руск.) / Гл. ред. Г. В. Келдыш. Сост. Б. С. Штейнпресс, И. М. Ямпольский. — М.: Большая Советская Энциклопедия, редакция музыки, театра и кино, 1959. — С. 274. — 328 с. — 63 000 экз.
  • Транспони́рующие инструме́нты // Музыкальный энциклопедический словарь (руск.) / гл. ред. Г. В. Келдыш. — М.: Советская энциклопедия, 1990. — С. 551. — 672 с. — 150 000 экз. — ISBN 5-85270-033-9.