Траска атлантычная (Gadus morhua) — рыба сямейства трасковых.
Даўжыня цела — да 1,8 м; у здабычы пераважаюць рыбы даўжынёй 40-80 см, ва ўзросце 3-10 гадоў. Спінных плаўнікоў — 3, анальных — 2, на падбародку невялікі мясісты вусік. Афарбоўка спіны ад зелянява-аліўкавай да бурай з дробнымі карычневымі крапінкамі, жывот белы.
Арэал траскі ахоплівае ўмераную вобласць Атлантычнага акіяна, утвараючы некалькі геаграфічных падвідаў: арктычная, беламорская, балтыйская і інш. Ва ўсходняй частцы Атлантыкі траска распаўсюджаная ад Біскайскага заліва да Баранцавага мора і Шпіцбергена; у заходняй — ад мыса Хатэрас (Паўночная Караліна) да Грэнландыі.
Зноскі