У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з прозвішчам Бэсеску.
Траян Бэсеску (рум.: Traian Băsescu, 4 лістапада1951 года) — прэзідэнтРумыніі з 20 снежня 2004 года. Да гэтага — мэр Бухарэста (2000—2004), у 1992—1996 гадах — дэпутат парламента, у 1991—1992 і ў 1996—2000 гадах — міністр транспарту. У 1980-я ўзначальваў гандлёвае агенцтва «Наўром», а таксама працаваў капітанам гандлёвага судна.
Прыхільнік еўраінтэграцыі Румыніі. У 2005 годзе высунуў план аб'яднання Румыніі і Малдовы да чаканага ўступлення Румыніі ў ЕС. Гэты план не знайшоў падтрымкі з боку кіраўніцтва Малдовы.
19 красавіка 2007 г. парламент краіны абвясціў прэзідэнту імпічмент. Прычынай гэтага сталі высновы спецыяльнай парламенцкай камісіі, якая выявіла, што ў сваіх дзеяннях кіраўнік румынскай дзяржавы «перавысіў паўнамоцтвы, дадзеныя яму канстытуцыяй краіны».
19 мая 2007 прайшоў рэферэндум па пытанні адстаўкі прэзідэнта Румыніі. Па яго выніках большасць (75 %) галасавалі выказаліся за тое, каб Траян Бэсеску працягнуў выконваць свае абавязкі ў якасці прэзідэнта Румыніі.