Трнава

Горад
Трнава
Trnava
Герб Сцяг
Герб Сцяг
Краіна
Статус
Краявы цэнтр
Край
Раён
Каардынаты
Заснаваны
1211
Першая згадка
Плошча
71,5 км²
Вышыня цэнтра
146 м
Водныя аб’екты
Насельніцтва
63 194 чалавек (2021)
Шчыльнасць
962 чал./км²
Часавы пояс
Тэлефонны код
0 33
Паштовы індэкс
917 00
Аўтамабільны код
TT
Афіцыйны сайт
trnava.sk (славацк.)
Трнава на карце Славакіі
Трнава (Славакія)
Трнава

Трна́ва (славацк.: Trnava, ням.: Tyrnau, венг.: Nagyszombat) — горад у заходняй Славакіі, размешчаны на рацэ Трнаўка ля паўднёвых схілаў Малых Карпатаў. Трнава — рэзідэнцыя архібіскупа, і таму яе часта называюць славацкім Рымам. Насельніцтва каля 63 тыс. чалавек. Трнава — цэнтр аднайменнага края.

Першы раз невялікае земляробчае паселішча Трнава згадваецца ў 1211 годзе ў лісце эстэргамскага архібіскупа. Трнава першая на тэрыторыі Славакіі атрымала магдэбургскае права, у 1238 яго дараваў венгерскі князь Бела IV. У XIII ст. у Трнаве была пабудавана даволі сучасная і вялікая крэпасць. Пра важнасць Трнавы сведчыць той факт, што менавіта там венгерскія каралі сустракаліся з каралямі іншых краін. Значнасць Трнавы яшчэ больш замацавалася ў XVI ст., калі Эстэргамскае архібіскупства, ратуючыся ад туркаў, пераехала сюды. Такім чынам Браціслава стала адміністрацыйнай сталіцай Венгрыі, а Трнава — рэлігійнай. У 1635 годзе кардынал Петэр Пазмань заснаваў Трнаўскі ўніверсітэт (першы ў Венгрыі), які ў 1777 годзе паводле загаду імператрыцы Марыі Тэрэзіі пераехаў у Будзін і стаў Будапешцкім універсітэтам.

У 1787 славацкі філолаг і каталіцкі святар Антон Берналак кадыфікаваў першы варыянт літаратурнай славацкай мовы, заснаваны на трнаўска-падгорскім дыялекце, на якім размаўлялі ў Трнаве.

Пасля стварэння Чэхаславакіі ў 1918 Трнава стала адным з прамысловых цэнтраў Славакіі і застаецца ім і сёння.

Год Колькасць
2005 68 828
2006 68 466
Год Колькасць
2015 65 596
2017 65 382 [1]
Год Колькасць
2018 65 207
2020 64 735
Год Колькасць
2021 63 803 [2]
2021 63 194

Гарады-пабрацімы

[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі