Тромп

Тромп (фр.: trompe) — скляпеністая канструкцыя ў форме часткі конуса, звычайна мае выгляд ступеньчатай нішы. Канструктыўны элемент, забяспечвае перанос нагрузкі і візуальны пераход ад купала ці верхняга васьмярыка да верхніх вуглоў квадратнага (або блізкага да такога) пакоя; звычайна выкарыстоўваецца ў храмавай архітэктуры.

Лічыцца, што паходзіць тромп з Персіі, атрымаў распаўсюджванне як у Еўропе, так і на Усходзе. У арабскай архітэктуры нярэдка маскіраваўся мукарнамі. Тэхнічна больш дасканалым рашэннем размеркавання нагрузкі з’яўляецца ветразь.