Трынітраталуол | |
Агульныя | |
---|---|
Хім. формула | C₇H₅N₃O₆ |
Тэрмічныя ўласцівасці | |
Класіфікацыя | |
Рэг. нумар CAS | |
PubChem | |
Рэг. нумар EINECS | 204-289-6 |
SMILES | |
RTECS | XU0175000 |
ChemSpider |
Трынітраталуо́л (2,4,6-трынітраталуол, альфа-трынітраталуол, тратыл, тол, TНT), C7H5N3O6 — араматычнае нітразлучэнне, адно з найбольш распаўсюджаных брызантных выбуховых рэчываў. Вынайдзены ў 1863 годзе нямецкім хімікам Ёзэфам Вільбрандам.
Уяўляе сабой бясколернае крышталічнае рэчыва (тэхнічны ТНТ жоўтага колеру) з тэмпературай плаўлення 80,85[1] °C (г.зн. плавіцца ў вельмі гарачай вадзе). Шчыльнасць 1663 кг/м³, літага — 1540—1590 кг/м³. Добра раствараецца ў бензоле, талуоле, ацэтоне, хлараформе, тэтрахлорметане[1], азотнай і сернай кіслотах. Дрэнна раствараецца ў вадзе. Хімічна ўстойлівы, доўгі час захоўваецца без раскладання. Тэмпература раскладання 240 °C.
ТНТ атрымліваюць нітраваннем талуолу сумессю сернай і азотнай кіслот пры тэмпературы 50—120 °C з ачысткай водным растворам сульфіту натрыю.
Ужываецца ў прамысловасці і вайсковай справе як самастойна (у грануляваным (гранулатол), прэсаваным або адліваным выглядзе), так і ў складзе шматлікіх выбуховых сумесяў (алюматол, аманал, аманіт і інш.). У ЗША тратыл у прамысловасці і горнай справе не ўжываюць з пачатку 1990-х гг. з-за таксічнасці прадуктаў выбуху.