Трыптафан

Трыптафан
Выява хімічнай структуры
Агульныя
Хім. формула C₁₁H₁₂N₂O₂
Тэрмічныя ўласцівасці
Класіфікацыя
Рэг. нумар CAS 73-22-3
PubChem 6305; 6923516
Рэг. нумар EINECS 200-795-6
SMILES
ChemSpider 6066
L-трыптафан

Трыптафа́н — (β-індоліламінапрапіонавая, або α-2-амінакіс-3-(1H-індол-3-іл) прапіонавая кіслата, скар.: Тры, Трп, Trp, W) — араматычная альфа-амінакіслата, C11H12N2O2. Існуе ў двух аптычна ізамерных формах — L і D і ў выглядзе рацэмата (DL).

Уяўляе сабой бясколерныя крышталі. Малекулярная маса 204,22, тэмпература плаўлення 293 °C.

L-трыптафан з'яўляецца пратэінагеннай амінакіслатой і ўваходзіць у склад бялкоў усіх вядомых жывых арганізмаў. Адносіцца да шэрагу гідрафобных амінакіслот, бо ўтрымлівае араматычнае ядро індолу. Удзельнічае ў гідрафобных і стэкінг-узаемадзеяннях. У арганізме чалавека і жывёл не сінтэзуецца, паступае з бялкамі ежы.

Біялагічная роля

[правіць | правіць зыходнік]

Трыптафан — біялагічны папярэднік сератаніну.

Сератанін — адзін з асноўных нейрамедыятараў, так званы «гармон шчасця». Ён утвараецца із амінакіслаты трыптафану шляхам яе паслядоўнага 5-гідраксілявання ферментам 5-трыптафангідраксілазай (у выніку чаго атрымліваецца 5-гідроксітрыптафан) і затым дэкарбаксілявання атрыманага гідроксітрыптафану ферментам трыптафандэкарбаксілазай.

Нізкае ўтрыманне ў арганізме як сератаніну, так і трыптафану выклікае дэпрэсію, трывожнасць, бяссонне, разлады ўвагі, гіперактыўнасць, мігрэнь, галаўныя болі, напружанне.

Па меркаванню сучасных дактароў, для нармальнага функцыянавання арганізма неабходна ад аднаго да двух грамаў трыптафану ў суткі. Трыптафан утрымоўваецца ў такіх прадуктах, як грыбы, авёс, бананы, сушаныя фінікі, арахіс, кунжут, кедравы арэх, малако, ёгурт, тварог. Ён прысутнічае ў большасці раслінных бялкоў, асабліва багатыя на яго соевыя бабы.

Табліца — Утрыманне трыптафану ў некаторых прадуктах харчавання.

Прадукт мг на 100 г
Чырвоная ікра 960
Чорная ікра 910
Сыр галандскі 790
Арахіс 750
Міндаль 630
Кеш'ю 600
Соевыя бабы 450-600
Сыр плаўлены 500
Арэхі кедравыя 420
Індычына, трус 330
Курыца 290-330
Кальмары 320
Стаўрыда 300
Насенне сланечніка 300
Фісташкі 300
Сачавіца 284
Гарох, фасоль 260
Цяляціна 250
Селядзец атлантычны 250
Пячонка ялавічная 240
Шампіньёны 210-230
Ялавічына 220
Ласось 220
Тварог  тлусты 210
Бараніна 210
Траска, мінтай 210
Яйкі курыныя 200
Шакалад 200
Свініна 190
Крупы грэцкія 180
Тварог нятлусты 180
Карп, палтус, судак 180
Проса 170
Акунь марскі 170
Крупы аўсяныя 160
Скумбрыя 160
Курага 150
Макаронныя вырабы 130
Грыбы 130
Мука пшанічная (1 гатунак) 120
Крупы ячныя 120
Крупы  пярловыя 100
Хлеб пшанічны 100
Бульба смажаная 84
Рыс 80
Фінікі 75
Рыс адвараны 72
Бульба адвараная 72
Хлеб жытні 70
Чарнасліў 69
Кроп, пятрушка 60
Буракі 54
Капуста 54
Разынкі 54
Бананы 54
Морква 42
Цыбуля 42
Малако, кефір 40
Памідоры 33
Бульба 30
Абрыкос, персік 27
Апельсін, грэйпфрут, лімон 27
Гранат 27
Вішні, слівы 24
Клубніцы, маліны 24
Мандарыны 24
Мёд 24
Агуркі, кабачкі 21
Кавун 21
Вінаград 18
Дыня 18
Хурма 15
Журавіны 15
Яблыкі, грушы 12
Ананас 12

Трыптафан — цудоўнае натуральнае снатворнае. Малако на ноч паляпшае сон менавіта за кошт трыптафану.

Спажыванне пратэінавай ежы, аднак, не адбіваецца на падвышэнні утрымання сератаніну ў мозгу. Прычынай гэтага з'яўляецца наяўнасць гематаэнцэфалічнага бар'ера, які лімітуе паступленне ў мозг буйных малекул. Пры пераварванні пратэінавай ежы вызваляецца некалькі амінакіслот, падобных па памерах да трыптафана і канкуруючых з ім у перасоўванні ў мозг. Як ні дзіўна гэта гучыць, каб у мозг патрапіла больш трыптафану, трэба есці тое, што амаль цалкам складаецца з вугляводаў,- такія, напрыклад, прадукты, якія змяшчаюць складаныя вугляводы, як хлеб, рыс, паста, ці чыстыя вугляводы: сталовы цукар ці фруктозу. Ежа, узбагачаная вугляводамі, стымулюе вылучэнне з падстраўнікавай залозы інсуліну, які рэгулюе ўтрыманне цукру ў крыві, што цыркулюе ў арганізме. Апроч гэтай асноўнай функцыі інсулін выконвае шэраг іншых — у прыватнасці, ён стымулюе сінтэз у тканінах цела бялкоў з амінакіслот, якія змяшчаюцца ў крыві. Канкурэнтныя трыптафану амінакіслоты пакідаюць крывянае рэчышча, ідучы на сінтэз бялку, і яго канцэнтрацыя ў крыві пасіўна павялічваецца, адпаведна гэтаму ўзрастае колькасць малекул трыптафану, пераходзячых у мозг. Такім чынам, эфектыўнае паступленне трыптафану ў мозг апасродкавана залежыць ад колькасці прынятай вугляводнай ежы.

Яшчэ вельмі спрыяюць выпрацоўцы сератаніну вітаміны групы В. Вітамінаў гэтай групы шмат у аўсянцы і грэчцы, дражджах і салатным лісці.

Для падтрымання ўзроўню сератаніну ў крыві варта ўжываць больш прадуктаў, у складзе якіх прысутнічае магній. Магнію даволі шмат у дзікім цёмным рысе, вотруб'і, марской капусце, чарнасліве і куразе.

У медыцынскай літаратуры сустракаецца выказванне, што поліненасычаныя тлустыя кіслоты Амега-3 таксама спрыяюць выпрацоўцы сератаніну. Так што, прадукты, якія змяшчаюць Амега-3 ПНТК, у прыватнасці арэхі, некаторыя віды алеяў, таксама будзе не лішнім уключыць у свой рацыён.

Абавязковай умовай для сінтэзу сератаніну з'яўляецца наяўнасць сонечнага святла, г. зн. калі вы рэдка выходзіце на вуліцу ці даволі пахмурнае надвор'е, то сінтэз сератаніну ў арганізме рэзка змяншаецца, што прыводзіць да зніжэння настрою.

На ўзровень сератаніну ў арганізме можна ўплываць з дапамогай фізічных практыкаванняў, змены рытму і глыбіні дыхання, дыетамі, натуральнымі і хімічнымі лекавымі прэпаратамі.

Дарэчы, самы просты спосаб павялічыць узровень сератаніну ў крыві — гэта выпіць кубак чорнай гарбаты ці кавы. Прычым, можна нават і без цукру. У гарбаце і каве ўтрымоўваюцца рэчывы, якія вельмі спрыяюць падвышэнню настрою.

Шакалад — выдатная крыніца трыптафану і адзін з самых эфектыўных і бяспечных антыдэпрэсантаў. Трыптафан шакаладу выдатна засвойваецца дзякуючы наяўнасці ў прадукце хуткіх вугляводаў. Акрамя таго, ён утрымоўвае фенілэціламін, які ўзбуджае цэнтры задавальнення ў мозгу, што ўзмацняе адчуванне шчасця і закаханасці. Какава ўключае магній, жалеза, а таксама танізавальныя рэчывы — кафеін, тэафналін і тэабрамін.

Падтрымаюць выдатны настрой і бананы — у іх выдатна спалучаюцца трыптафан, магній і вугляводы. Гэта смачная жоўтая садавіна багата на магній, калій, вітамінамы В6 і В12, C і РР і спрыяе рэгуляцыі ўзроўня глюкозы ў крыві і сінтэзу бялкоў.