Трытон | |
---|---|
Міфалогія | старажытнагрэчаская міфалогія |
Пол | мужчынскі пол |
Бацька | Пасейдон[1][2] |
Маці | Salacia[d][3] або Амфітрыта[1][2] |
Браты і сёстры | Бентэсікіма і Рода, дачка Пасейдона |
Дзеці | Палада, Triteia[d], Crataeis[d] і Calliste[d] |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Трытон (стар.-грэч.: Τρίτων) — у старажытнагрэчаскай міфалогіі марскі бог.
Лічыўся сынам Пасейдона і багіні мора нерэіды Амфітрыты. Яго ўяўлялі чалавекам з рыбіным хвастом замест ног, з трызубцам і ракавінай у руках. Трытон, як бажаство Трытанійскага возера ў Лівіі, дапамог арганаўтам: калі бура аднесла далёка ў возера іх карабель, паказаў ім выхад у мора і падараваў камяк зямлі, з якога ў далейшым узнік востраў Фера.
У іншых міфах Трытонамі называюць таксама марскіх істот, якія суправаджаюць Пасейдона і Амфітрыту, дзьмуць у ракавіны і гарэзяць.