Трыхлорэтылен | |
Агульныя | |
---|---|
Хім. формула | C₂HCl₃ |
Тэрмічныя ўласцівасці | |
Класіфікацыя | |
Рэг. нумар CAS | |
PubChem | |
Рэг. нумар EINECS | 201-167-4 |
SMILES | |
RTECS | KX4550000 |
ChemSpider |
Трыхлорэтыле́н, трыхлорэтэн, ClCH=CCl2 — арганічнае рэчыва, хлорвытворнае этылену.
Бясколерная вадкасць са сладкаватым пахам. Малекулярная маса 131,39. Тэмпература плаўлення −73 °C. Тэмпература кіпення 86,7 °C, шчыльнасць 1464,2 кг/м³ (пры тэмпературы 20 °C). Мала раствараецца ў вадзе, змешваецца з арганічнымі растваральнікамі. На святле паступова акісляецца з утварэннем фасгену і галагенаўтрымліваючых кіслот і набывае ружовую афарбоўку.
Трыхлорэтылен атрымліваюць хлараваннем сумесі хлорэтанаў і хлорэтыленаў пры тэмпературы 400—500 °C у кіпячым слоі каталізатара.
Трыхлорэтылен выкарыстоўваеццадля абястлушчвання металаў, хімічнай чысткі тэкстылю. Раней выкарыстоўваўся[1] ў вытворчасці монахлорвоцатнай кіслаты.