[[|]]
Трышчаці́ннік сібірскі[3][4] (Trisetum sibiricum) — від кветкавых раслін роду Трышчаціннік (Trisetum) сямейства Метлюжковыя (Poaceae).
Шматгадовая травяністая расліна 60—110 (130) см вышынёй. Сцябло прамое, голае. Похвы ў асноўным шурпатыя. Ліставыя пласціны з гладкім краем, 8—24 см × 3—8 мм, паверхні кудлатыя, верх валасісты, верхавінка завостраная. Мяцёлка (8) 12—23 см даўжынёй, з адносна доўгімі галінкамі. Каласкі 6—8,5 мм даўжынёй, жаўтлява-зялёныя, часам з залацістым адценнем, складаюцца з 2—3 кветак. Тычынак 3. Асцюк ніжняй кветкавай лускі больш-менш выгнуты, але без ярка выяўленага каленчатага выгіну, у ніжняй частцы трохі закручаны[5]. Плод — зярняўка.
Распаўсюджаны ва Усходняй Еўропе, ўмеранай і субарктычнай Азіі, Алясцы (ЗША) і Юкан (Канада)[6][5][7].
Святлолюбівая, ценевынослівая расліна, гіграфіт і мезатроф[8].
Ва Украіне расце на вільготных лугах і палянах, у альшаніках, волкіх і вільготных барах — у лесастэпе і часткова Палессі, спарадычна; пераважна на Левабярэжжы.
Ахоўваецца ў на тэрыторыі Беларусі, Літвы, Украіны (Львоўская вобласць), Эстоніі і шэрагу рэгіёнаў Расіі[8].
Кармавая расліна.
Зноскі