Трыёзы (ад грэч. Τρεις - тры і франц.-Ose - суфікс, які пазначае прыналежнасць да цукраў) — агульная радавая хімічная назва класа трохвугляродных монацукрыдаў, г.зн. цукраў, агульнай формулай якіх з'яўляецца C3(H2O)3, альбо C3H6O3.[1]
Трыёзы і іх вытворныя (фасфаты) - важныя прамежкавыя прадукты абмену рэчываў ва ўсіх жывых арганізмаў, якія граюць важную ролю ў клеткавым дыханні.
У зялёных раслінах трыёзы ўтвараюцца ў працэсе фотасінтэзу пры фіксацыі CO2.