Трэ́мар (лац.: tremor — дрыжанне) — хуткія, рытмічныя, з частатой каля 10 Гц, рухі канечнасцей або тулава, выкліканыя мышачнымі скарачэннямі і звязаныя з часовай затрымкай карэктуючай аферэнтнай імпульсацыі, праз што рэалізацыя руху і захаванне позы адбываецца за кошт пастаяннай падладкі рухаў да нейкага сярэдняга значэння. Падчас стомы і моцных эмоцый, а таксама пры паталогіінервовай сістэмы трэмар істотна ўзмацняецца. У прыватнасці, паталагічны трэмар (трэмар спакою) назіраецца пры хваробе Паркінсона.
Трэмарам часам называюць фіксацыйныя рухі вачэй, якія маюць высокую частату і малую амплітуду.