Трэці чалавек | |
---|---|
англ.: The Third Man | |
Жанр | фільм нуар[d][4], фільм-містэрыя[d][5][6], драматычны фільм, трылер[d][7] і прыгодніцкі фільм[7] |
Рэжысёр | |
Прадзюсар | |
Сцэнарыст | |
У галоўных ролях |
|
Аператар | |
Кампазітар | |
Кінакампанія | London Films[d] |
Працягласць | 104 хв. |
Краіна | |
Мова | англійская[1] і нямецкая[1] |
Год | 2 верасня 1949, 6 студзеня 1950[2] і 1 верасня 1949[3] |
IMDb | ID 0041959 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
«Трэ́ці чалаве́к» (англ.: The Third Man) — брытанскі чорна-белы дэтэктыўны мастацкі фільм у стылі «нуар», зняты ў 1949 годзе рэжысёрам Кэралам Рыдам.
У 1999 годзе Брытанскі інстытут кіно прызнаў фільм «Трэці чалавек» найлепшым брытанскім фільмам XX стагоддзя.[16]
Станам на люты 2024 года фільм займае 203 месца ў рэйтынгу 250 найлепшых фільмаў па версіі сайта IMDb.
Холі Марцінс, аўтар бульварных раманаў, у надзеі атрымаць працу прыязджае ў пасляваенную Вену па запрашэнню свайго сябра Гары Лайма. На жаль, літаральна напярэдадні той загінуў у выніку няшчаснага выпадку.
Пахаваўшы сябра, Марцінс даведаецца, што Гары датычны да гангстэрскай групоўкі, якая дзейнічае ў Вене, але ніяк не можа ў гэта паверыць, паколькі ведае сябра ўжо вельмі даўно. Марцінс вырашае правесці ўласнае расследаванне, каб зняць з сябра абвінавачанні ў злачынствах, якія, як ён упэўнены, той не здзяйсняў.
Больш за тое, Марцінс упэўнены, што яго сябра быў забіты, а яго забойца недзе побач.