Ту-141 | |
---|---|
| |
Тып | разведвальны БПЛА |
Распрацоўшчык | КБ Тупалеў |
Вытворца | Харкаўскі авіяцыйны завод |
Галоўны канструктар | Г. М. Гофбаўэр |
Першы палёт | 1974 |
Пачатак эксплуатацыі | 1979 |
Статус | эксплуатуецца |
Эксплуатанты |
ВПС СССР ВПС Расіі ВПС Украіны |
Гады вытворчасці | 1989 — 1999 |
Адзінак выраблена | 152 |
Базавая мадэль | Ту-123 |
![]() |
Тупалеў Ту-141 «Стрыж» — шматразовы савецкі аператыўна-тактычны разведвальны беспілотны лятальны апарат (БПЛА) распрацоўкі АКБ імя Тупалева, які уваходзіў у склад комплексу ВР-2 або «Стрыж».
«Стрыж» прызначаўся для вядзення разведкі на глыбіню ў некалькі сотняў кіламетраў ад лініі фронту на трансгукавых хуткасцях. Абсталёўваўся сродкамі фота- і інфрачырвонай разведкі, што дазваляла выкарыстоўваць яго пры любых умовах і ў любы час сутак. Пасадка БПЛА Ту-141 ажыццяўлялася з дапамогай парашутнай сістэмы, размешчанай у хваставой частцы.
Комплекс выпускаўся на Харкаўскім авіязаводзе і знаходзіўся на ўзбраенні ВПС Узброеных Сіл СССР з 1979 па 1989 гады. Комплексы пераважна дыслакаваліся на заходняй мяжы СССР.