Артыкул вымагае праверкі арфаграфіі Удзельнік, які паставіў шаблон, не пакінуў тлумачэнняў. |
Ту-160 | |
---|---|
руск.: Туполев Ту-160 | |
Тып | Стратэгічны бамбардзіроўшчык[d], airplane with 4 jet engines[d], звышгукавы самалёт[d] і Ракетаносец[d] |
Распрацоўшчык | Тупалеў[d] |
Вытворца | Казанская авіяцыйнае вытворчае аб’яднанне імя С. П. Гарбунова[d] і Тупалеў[d] |
Галоўны канструктар | Valentin Bliznyuk[d] і Тупалеў[d] |
Першы палёт | 19 снежня 1981 |
Пачатак эксплуатацыі | 23 красавіка 1987[1] |
Эксплуатанты | Ваенна-паветраныя сілы Расійскай Федэрацыі, Ваенна-паветраныя сілы СССР, Паветраныя сілы Украіны[d] і Паветрана-касмічныя сілы Расійскай Федэрацыі |
Адзінак выраблена | 37 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Ту-160 (па кадыфікацыі НАТА — «Blackjack») — звышгукавы стратэгічны бамбардзіроўшчык-ракетаносец са зменнай стрэлападобнасцю крыла. Цяпер з’яўляецца адным з самых магутных бамбардзіроўшчыкаў у свеце. Знаходзіўся на ўзбраенні СССР (з размяшчэннем ў РСФСР і УССР), цяпер — Расіі. Ва Украіне знаходзіцца адзін музейны экспанат — ў Палтаўскім музеі далёкай авіяцыі. Ад пілотаў атрымаў назву — «Белы лебедзь».[2]
У пачатку 1960-х у Савецкім Саюзе не было стратэгічнай авіяцыі, якая магла б пераадолець супраціў сістэм СПА НАТА і ЗША таго часу. Пачатак работ над новым шматрэжымным стратэгічным самалётам можна аднесці да 1967 г., калі над ім пачалі працу ДКБ (доследна-канструктарскае бюро) Сухога і ДКБ Мясішчава. Былі пастаўленыя патрабаванні стварыць самалёт-носьбіт, які б меў высокія лётныя характарыстыкі. Напрыклад, крэйсерская хуткасць вызначалася 3200-3500 км/г на вышыні 18 000 м, далёкасць пералёту на такім рэжыме — у межах 11000-13000 км, далёкасць пералёту на вялікай вышыні на дагукавой хуткасці і ля паверхні зямлі складала 16000-18000 км і 11000- 13000 км. Ударнае ўзбраенне вызначалася зменным і ўключала ў сябе ракеты паветранага базавання, а таксама вольнападаючыя і карэктаваныя бомбы розных тыпаў і прызначэння, сумарная маса баявой загрузкі дасягала 45 тон.
Да 1970 г. былі падрыхтаваныя праекты ад абодвух ДКБ. Яны прапаноўвалі чатырохрухавіковыя самалёты з крылом зменнай стрэлападобнасці, але розных схем. Са змяненнем у 1969 г. ВПС праектнага задання, з 1970 г. у працу ўключылася ДКБ Тупалева. Першапачаткова спецыялістамі ДКБ быў адпрэчаны варыянт са зменнай стрэлападобнасцю крыла. У 1972 г., пасля разгляду трох праектаў, лепшай была прызнана схема ДКБ Мясішчава (праект ДКБ Сухога знялі з конкурсу з-за боязі кіраўніцтва па перапрафіляванню КБ са штурмавой на цяжкую авіяцыю), аднак, паколькі ДКБ Тупалева мела досвед па распрацоўцы самалётаў падобных памераў, усе матэрыялы перадалі ў ДКБ Тупалева. Аднак там адхілілі прапанаваную дакументацыю і зноў уключыліся ў працу па праектаванні самалёта, цяпер у варыянце са зменнай стрэлападобнасцю крыла. Варыянты кампаноўкі з фіксаваным крылом больш да разгляду не прымаліся.
«Ту-160» здзейсніў свой першы палёт 18.12.1981 г.
Першыя серыйныя машыны паступілі ў 184 Гвардзейскі Палтаўска-Берлінскі Чырванасцяжны цбап (цяжкі бамбарзіровачны авіяполк), які базаваўся ў Прылуках Чарнігаўскай вобласці УССР, 25 красавіка 1987 г. Гэта была група з двух Ту-160. Адзін з самалётаў належаў да доследнай другой серыі, а другі быў галоўным у вайсковай серыі.
1991 на авіябазе ў Прылуках ў УССР была групоўка з 19 самалётаў «Ту-160». Пасля распаду Савецкага Саюза самалёты перайшлі да Паветраных Сіл Украіны. Аднак, стратэгічная авіяцыя не адпавядала ваеннай дактрыне Украіны і таму ў 1999 годзе 8 самалётаў «Ту-160» аддалі расейцам «за газ». Яшчэ 9 самалётаў было ўтылізавана, адзін самалёт «Ту-160» застаўся ў горадзе Палтаве ў музеі Далёкай авіяцыі.
Працягласць палёту ракетаносцаў перавысіла леташні паказчык на дзве гадзіны, склаўшы 24 гадзіны 24 хвіліны, пры гэтым далёкасць палёту склала 18 тыс. кіламетраў. Максімальны аб’ём паліва пры дазапраўцы склаў 50 т, тады як раней — 43 т