Тувэ Александэрсан | |
---|---|
Агульная інфармацыя | |
Пол | жанчына |
Спецыялізацыя | спартыўнае арыентаванне |
Клуб | Stora Tuna OK[d] і Alfta-Ösa OK[d] |
Нарадзілася |
7 верасня 1992 (32 гады) |
Грамадзянства | |
Гады кар’еры | з 2009 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Тувэ Малін Фрыда Александэрсан (шведск.: Tove Malin Frida Alexandersson) — шведская арыентыроўшчыца і скайранер. Васьміразовая чэмпіёнка свету ў арыентаванні на лыжах і сяміразовая ў арыентаванні бегам, чатырохразовая чэмпіёнка Еўропы па арыентаванні бегам, шматразовая прызёрка чэмпіянатаў свету і Еўропы па спартыўным арыентаванні на лыжах і па спартыўным арыентаванні бегам.
Знаходзіцца на вершыні спартыўных дасягненняў як бегавога[1], так і лыжнага арыентавання[2].
Тувэ Александэрсан стала пераможцай на сярэдняй дыстанцыі Чэмпіяната свету сярод юніёраў па спартыўным арыентаванні ў 2009 годзе ва 16-гадовым узросце, калі мела старэйшых канкурэнтаў[3][4]. Яна таксама заваявала тытул чэмпіёнкі на сярэдняй дыстанцыі ў 2010 і 2012 гадах. Таксама выйграла два залатых медаля ў спрынце і ў эстафеце, два сярэбных і адзін бронзавы на доўгай дыстанцыі.
Заваявала залаты медаль у спрынтарскай дыстанцыі на Чэмпіянаце свету па спартыўным арыентаванні на лыжах у Швецыі ў 2011 годзе. У 2015 годзе чарговы раз выйграла чэмпіянат свету[5]. Т. Александэрсан на чэмпіянаце свету ў Краснаярску (Расія) у 2017 годзе выйграла тры залатых медаля.
У 2016 годзе выйграла дзве індывідуальныя дысцыпліны на Чэмпіянаце свету па спартыўным арыентаванні бегам.
У 2017 годзе працягвала дамінаваць на Чэмпіянаце свету па спартыўным арыентаванні ў Эстоніі, дзе выйграла ўсе лясные дыстанцыі (сярэдняя, доўгая і эстафета).
У 2018 годзе на святовых спаборніцтвах выйграла сярэбныя медалі ў спрынце[6] і эстафеце, залатыя — у змешанай эстафеце[7] і доўгай дыстанцыі.
Выігрывала Кубак свету па спартыўным арыентаванні чатыры гады запар (2014—2017)[8].
Тувэ выйграла індывідуальныя лясныя дысцыпліны Чэмпіяната Еўропы па спартыўным арыентаванні ў 2016 годзе[9]. У 2018 годзе заваявала залатыя медалі ў спрынце і на доўгай дыстанцыі, таксама стала сярэбным прызёрам на сярэдняй дыстанцыі[10].
В 2017 годзе выйграла 29-кіламетровую гонку Limone Extreme па скайрынгу[11].