Тувэ Марыка Янсан | |
---|---|
Tove Marika Jansson | |
Асабістыя звесткі | |
Імя пры нараджэнні | шведск.: Tove Marika Jansson |
Псеўданімы | Vera Haij[1] |
Дата нараджэння | 9 жніўня 1914[2][3][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 27 чэрвеня 2001[2][3][…] (86 гадоў) |
Месца смерці | |
Пахаванне | |
Грамадзянства | |
Бацька | Viktor Jansson[d][7] |
Маці | Signe Hammarsten-Jansson[d][7] |
Альма-матар | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | |
Гады творчасці | 1933 і 1928 — 1993 і 1998 |
Жанр | раман |
Мова твораў | шведская |
Прэміі |
Selma Lagerlöf Prize[d] (1992) Tollander Award[d] (1971) Mårbacka Award[d] (1972) Nils Holgersson Plaque[d] (1953) Elsa Beskow plaque[d] (1958) |
Узнагароды |
|
Подпіс | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Тувэ Янсан (шведск.: Tove Jansson; 9 жніўня 1914, Хельсінкі, Фінляндыя — 27 чэрвеня 2001) — фінская шведскамоўная пісьменніца і мастачка.
Пісьменніца сусветна вядомая дзякуючы серыі дзіцячых аповесцяў пра мумітроляў. Цыкл кніг распавядае пра чароўны свет Мумідолу, гарманічнага краю, з насельнікамі якога адбываюцца вясёлыя, а часам і крышачку сумныя прыгоды. Тувэ Янсан, нягледзячы на папулярнасць яе дзіцячых кніг, лічыла сябе перш за ўсё мастачкай і сама ілюстравала свае творы.
Напісала таксама шэраг твораў для дарослых: зборнікі апавяданняў «Дачка скульптара» (Bildhuggarens dotter, 1968), «Лялечны дом і іншыя гісторыі» (Dockskapet och andra berattelser, 1978), біяграфічную аповесць «Летняя кніга» (Sommarboken, 1972), раман «Горад сонца» (Solstaden, 1974).
Па-беларуску выйшлі асобныя аповесці Тувэ Янсан у перакладах Насты Лабады і Алесі Башарымавай.