Горад
| ||||||||||||||||||||||||||||||
Тульчын[3] (укр.: Тульчи́н) — горад ва Украіне, на поўдні ўсходняга Падолля, адміністрацыйны цэнтр Тульчынскага раёна Вінніцкай вобласці, размешчаны ў даліне паміж невысокімі ўзгоркамі, у міжрэччы рэк Тульчынкі і Сільныцы (прыток Паўднёвага Буга). Цэнтр тэрытарыяльнай грамады. 15 051 жыхар (2018).