Туманнасць Арыёна

Дыфузная туманнасць
Уся туманнасць Арыёна ў бачным святле (фота NASA/ESA)
Уся туманнасць Арыёна ў бачным святле
(фота NASA/ESA)
Уся туманнасць Арыёна ў бачным святле
(фота NASA/ESA)
Гісторыя даследавання
Абазначэнні NGC 1976, M42
Назіральныя даныя
(Эпоха J2000.0)
Тып Эмісійная
Прамое ўзыходжанне 05гадз 35мін 16,4789с[1]
Схіленне -05° 23′ 22,844″[1]
Адлегласць 1600 св. гадоў
Бачная зорная велічыня (V) +4,0
Бачныя памеры (V) 85 × 60 ′
Сузор’е Арыён

Вялікая туманнасць Арыёна (таксама вядомая як Месье 42, М42 ці NGC 1976) — дыфузная туманнасць у сузор’і Арыёна.

Самая яркая газавая туманнасць на начным небе. Адно з найбольшых газава-пылавых воблакаў, бліжэйшае да Сонечнай сістэмы ў Галактыцы. Адлегласць да яе звыш 1000 светлавых гадоў, або каля 300 парсек. Мае выгляд мігатлівай бледнай плямы ў сузор’і Арыёна пад трыма яркімі зоркамі «пояса Арыёна». Папярочнік туманнасці больш за 5 пс.

Належыць да эмісійных туманнасцяў. Сярэдняя шчыльнасць у 1017 разоў меншая за шчыльнасць паветра. Эмісійныя газава-пылавыя туманнасці могуць з’яўляцца раёнамі актыўнага зоркаўтварэння. У Вялікай туманнасці Арыёна з дапамогай касмічнага тэлескопа Хабла выяўлены пратазоркі, абкружаныя протапланетнымі дыскамі.

Зноскі

  1. а б NASA/IPAC Extragalactic Database (англ.). Position data points for object MESSIER 042 (22 кастрычніка 2005). (Праверана 13 ліпеня 2011)
  • Астраномія: падруч. для 11-га кл. устаноў агул. сярэд. адукацыі з беларус. мовай навучання / І. В. Галуза, У. А. Голубеў, А. А. Шымбалёў; пер. з рус. мовы Т. К. Слауты. — Мн.: Адукацыя і выхаванне, 2015. — 224 с.: іл. ISBN 978-985-471-765-4
  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 2: Аршыца — Беларусцы / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 2. — 480 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0061-7 (т. 2).