Планетарная туманнасць | |
---|---|
Гісторыя даследавання | |
Адкрывальнік | П’ер Мешэн |
Абазначэнні | NGC 650/651, HD 10346, M 76, PK 130-10.1, |
Наглядальныя даныя (Эпоха J2000.0) |
|
Прамое ўзыходжанне | 01гадз 42мін 19,948с |
Схіленне | +51° 34′ 31,15″ |
Бачная зорная велічыня (V) | 10,1 |
Сузор’е | Персей |
Туманнасць Маленькая Гантэль (M 76, PK 130-10.1, NGC 650/651) — планетарная туманнасць у сузор’і Персей. Адкрыта ў 1780 годзе. Спачатку лічылася, што яна складаецца з дзвюх асобных туманнасцей і таму ёй далі два нумары ў каталозе NGC, 650 і 651. Гэта адзін з найболей цьмяных аб’ектаў у спісе Месье.
Гэты аб’ект уваходзіць у лік пералічаных у арыгінальнай рэдакцыі «Новага агульнага каталога».