Тунг, тунгавае дрэва, алейнае дрэва (Aleurites) — род лістападных дрэвавых раслін сямейства малачаевых.
Налічваецца 5 (па іншых звестках да 15) відаў. Распаўсюджаны ў Паўднёвай і Паўднёва-Усходняй Азіі, на астравах Ціхага акіяна.
Лістападныя дрэвы вышынёй 15—20 м. Галіны рэдкія. Лісце чаргаванае, простае, суцэльнае або 3—5-лопасцевае. Кветкі ў складаных мяцёлках. Плод — касцянка. Насенне ядавітае і ўтрымлівае да 60 % тунгавага алею.
Выкарыстоўваюцца ў якасці тэхнічных, дэкаратыўных і харчовых культур.
Вырошчваюцца культурныя віды:
- тунг Форда або кітайскі (Aleurites fordi),
- тунг сэрцападобны або японскі (Aleurites cordata).
У якасці сыравіны для атрымання тэхнічных алеяў таксама выкарыстоўваюць тунг горны (Aleurites montana), лумбанг або свячное дрэва (Aleurites moluccana) і тунг трохсямянны (Aleurites trisperma)[3].
Зноскі