Тунгуса-маньчжурскія народы

Нанайская сям'я ў традыцыйнай вопратцы

Тунгу́са-маньчжу́рскія наро́ды — група сваяцкіх народаў, што насяляюць рэгіёны Паўночнай і Усходняй Азіі і размаўляюць на тунгуса-маньчжурскіх мовах. Агульная колькасць - каля 12 млн чал. Найбуйнейшым этнасам з'яўляюцца маньчжуры.

Тунгуса-маньчжуры ўваходзяць у макрасям'ю алтайскіх моў і па паходжанню блізкія да мангольскіх і цюркскіх народаў. Выяўлены архаічныя сувязі тунгуса-маньчжурскіх моў з мовамі уральскай групы і іншымі карэннымі насельнікамі Сібіры. Такім чынам, першасным арэалам фарміравання тунгуса-маньчжурскіх народаў з'яўляюцца землі Паўднёвай Сібіры, Манголіі і Унутранай Манголіі. Мяркуецца, што некаторыя народы, якія кітайскія крыніцы фіксуюць ў другой палове 1 тысячагоддзя да н. э. на паўночны усход ад тагачаснага Кітая (сучасны Паўночны усход КНР) таксама належалі да тунгуса-маньчжураў. У 1 - пачатку 2 тысячагоддзяў н. э. яны фарміруюць на Далёкім Усходзе шэраг магутных дзяржаў, у тым ліку Бахай і імперыю Цзынь. У 2 тысячагоддзі н. э. адбываецца паступовае засяленне тунгускай групай велізарных абшараў Цэнтральнай і Усходняй Сібіры. У XVII ст. маньчжуры захапілі ўладу ў Кітаі і стварылі імперыю Цын, якая праіснавала да 1911 г.

У этнагенезе сучасных тунгуса-маньчжурскіх народаў актыўны ўдзел прымалі карэнныя насельнікі Сібіры, манголы, цюркі, кітайцы, карэйцы і інш. У сваю чаргу, тунгуса-маньчжурскія народы аказалі моцны ўплыў на фарміраванне гэтых народаў і, магчыма, японцаў. На зноў асвоеных тэрыторыях яны здолелі адаптавацца да мясцовых умоў, пераняць найбольш карысныя для далейшага існавання здабыткі культуры карэнных жыхароў, таму значна адрозніваюцца па занятках, ладу жыцця, але захоўваюць шматлікія агульныя рысы ў мове і рэлігіі.

  • Маньчжурская група:
Гагулі
Дзючэры
Маньчжуры
Сібо
Чжурчжэні
  • Тунгуская група:
Эвены
Эвенкі
Негідальцы
Орачэны
  • Амурская група:
Оракі
Орачы
Нанайцы
Удэгейцы
Ульчы