Турба-фолк | |
---|---|
| |
Месца і час узнікнення: | 1980е - 1990е Балканы |
Турбафолк — жанр музыкі, які спалучае ў сабе элементы традыцыйнай народнай музыкі і сучасных танцавальных рытмаў, такіх як тэхна. Ён асабліва папулярны ў краінах былой Югаславіі, такіх як Сербія, Харватыя[1] і Боснія і Герцагавіна. Турбафолк узнік у канцы 1980-х гадоў і атрымаў шырокае распаўсюджванне падчас Прэзідэнцтва Слабадана Мілошавіча у 1990-х і 2000-х гадах. Упершыню падобны тэрмін быў ужыты ў песні чарнагорскім спеваком Рэмба Амадэусам, які іранічна зваў гэтую музыку «какафоніяй[2]». Таксама яму была прысвечана асобная песня, у якой Рэмба параўнаў турбафалк з нацыяналізмам, алкаголем, злачыннасцю і поп-культурай.
Турба-фолк таксама ўключае ў сябе элементы іншых музычных жанраў, такіх як поп, рок і нават электронная музыка.
Турба-фолк часта падвяргаецца крытыцы з боку людзей з рознымі палітычнымі поглядамі. Левыя (часта камуністы) лічаць турба-фолк вульгарнай музыкай, якая прапагандуе нізінныя пачуцці: распусту, юрлівасць, гвалт, культ злачыннасці, ксенафобію і агрэсіўны нацыяналізм. Правыя (пераважна сербскія нацыяналісты) лічаць яго чужым для сербскай культуры, сцвярджаючы, што гэты жанр заснаваны на турэцкай музыцы і не ўтрымлівае элементаў сербскай культуры[3][4][5].\